Спадчына: Рубцоў Аляксей Барысавіч
Панядзелак, 20 Жнівень 2018 09:24
6 мая 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Барысавіча Рубцова (1923–1963), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, літаратуразнаўца
Аляксей Барысавіч Рубцоў нарадзіўся 6 мая 1923 г. у Мінску ў сям’і настаўніка літаратуры. У 1941 г. скончыў сярэднюю школу. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акупацыю. У 1944 г. стаў воінам Чырвонай арміі, удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Польшчы. У складзе 3-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у акружэнні і ліквідацыі ўсходне-прускай групоўкі гітлераўцаў, быў паранены. У складзе 1-га Украінскага фронту прымаў удзел у баях у Германіі і Чэхаславакіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За отвагу», «За победу над Германией».